Меню

Аліварыя выпусціла да Каляд новую лімітаваную серыю піва

Беларусам прапанавалі адчуць "Водар Каляд". Такім чынам "Акадэмія піва" Аліварыі прадставіла новы калядны гатунак піва "Калядная Ноч", выпушчаны адмыслова да зімовых святаў.

"Водар Каляд" - курс дэгустатараў водараў, які адкрыўся ў "Акадэміі піва" Аліварыі спецыяльна да запуску новага гатунку. На курсе ўсіх жадаючых прафесійныя самелье навучаць мастацтву дэгустацыі, а акрамя гэтага раскрыюць сакрэты з'яўлення піўных водараў.

"Калядная Ноч" - спецыяльная серыя піва, якое "Аліварыя" выпусціла напярэдадні зімовых святаў. "Святочнае" піва кампанія выпускае не ўпершыню - яго з'яўленне ўжо стала добрай пераднавагодняй традыцыяй завода.

"Ужо на працягу некалькіх гадоў мы выпускаем калядныя гатункі піва, - кажа Наталля Арлова, галоўны півавар «Аліварыі». - Асаблівасцю нашага новага піва ў гэтым годзе стаў тонкі цёплы водар шакаладу, які дасягаецца за кошт выкарыстання соладу спецыяльнай пражаркі. Яркі смак і насычаны водар піва "Калядная Ноч" атрымала дзякуючы выкарыстанню ў ім спецыяльнага гатунка соладу Шато Шакалад, які падвяргаецца абсмажванню пры высокіх тэмпературах".

Піва "Калядная Ноч" выйшла абмежаванай лімітаванай серыяй. Усяго на заводзе выпусцілі партыю ў 17 тысяч дал. Новы гатунак паступіць у продаж з 19 кастрычніка, рэкамендаваны кошт піва - 1 рубель 60 капеек за 0,5 л.

"Шмат каго здзіўляе, што ў адным гатунку піва можна знайсці адразу некалькі водараў. - кажа піўны дэгустатар, кіраўнік лабараторыі "Аліварыі" Марыя Філіпчук. - На самай справе ў свеце налічваецца больш за 32 000 піўных водараў. Зімовыя гатункі піва прадугледжваюць пэўны набор "цёплых" водараў: шакалад, карамель, ваніль. Усе гэтыя ноткі можна адчуць і ў піве "Калядная Ноч". Каб цалкам раскрыць букет водараў, неабходна пры дэгустацыі зачыніць шклянку далонню і ўзбоўтаць яе, каб "вызваліць" водар. А затым прыбраць руку і зрабіць адзін доўгі ўдых ".

Цёмнае піва з водарам шакаладу не толькі падыдзе да асноўных страў каляднага стала, накшталт стэйка, качкі або запечанай індычкі, але таксама будзе выдатна спалучацца з дэсертамі, сырамі, морапрадуктамі.

Кантакты

Звяртайцеся

Менеджар па карпаратыўных камунікацыях

Вольга Каўрыгіна

Tel +375 29 500 49 54 Email kovrigina_ov@alivaria.by