Меню

«Аліварыя Залатое» пераходзіць на прэміяльную ўпакоўку

Піўны брэнд № 1 у Беларусі прадставіў новы дызайн шкляной бутэлькі «Аліварыя Залатое». Рэстайлінг закліканы падкрэсліць экспертызу і высокую якасць гатунку. Змянілася толькі сама ўпакоўка, кошт і інгрэдыенты, якія выкарыстоўваюцца пры вырабе піва, застаюцца ранейшымі.

Як змянілася ўпакоўка?

Форма бутэлькі стала больш круглай, набыла плаўныя лініі. Спалучэнне белага і залатога ў этыкетцы падкрэсліваюць лаканічнасць і чысціню дызайну. Новае курсіўнае напісанне назвы гатунка перадае элегантнасць упакоўкі. На самой бутэльцы выканана цісненне з лагатыпам брэнда і годам заснавання завода. На этыкетцы з'явілася апісанне гатунку, якое дапаможа спажыўцу лепш адчуць і зразумець брэнд: «Аліварыя Залатое» зварана па сучасных тэхналогіях з высакаякасных гатункаў хмелю і адборнага соладу. Валодае багатым густам, водарам падрумяненага збожжа і хлебнага цеста і прыемным залатым колерам.

Адна з галоўных дэталяў, якая з'явілася на этыкетцы - подпіс галоўнага півавара кампаніі Наталлі Арловай.

«Аліварыя Залатое» - гонар нашай кампаніі. Мы вырашылі ўдасканаліць ўпакоўку, зрабіць яе больш прэміяльнай, стварыць лепшы дызайн для лепшага піва. Я згодна паставіць подпіс на кожнай бутэльцы «Аліварыя Залатое», бо гэта піва стабільна высокай якасці, якая заўсёды пацвярджаецца нацыянальнымі і сусветнымі ўзнагародамі», - адзначае Наталля Арлова.

Іміджавая кампанія

У падтрымку рэстайлінга ўпакоўкі «Аліварыя Залатое» была распачатая іміджавая кампанія, у межах якой былі запушчаны ролік на тэлебачанні і ў сацыяльных медыя, банэрная digital-кампанія, рэкламныя матэрыялы ў каналах on-trade і off-trade. Слоган кампаніі - «Залаты скарб беларусаў» - адлюстроўвае ўсе дасягненні «Аліварыі» і тое месца, якое брэнд займае ў жыцці беларусаў.

***

«Аліварыя Залатое» - светлы лагер тыпу пiлснер сярэдняй шчыльнасці. Выпускаецца з 2000 года. «Аліварыя Залатое» ў 2015 г. першым сярод піўных брэндаў не толькі ў Беларусі, але і ў краінах СНД атрымала піўны «Оскар» - прэстыжную Крышталёвую ўзнагароду за выдатны смак. На працягу пяці апошніх гадоў «Аліварыя Залатое» атрымала ўзнагароды за выдатны смак на конкурсе Міжнароднага інстытута смаку і якасці ў Бруселі (Бельгія). Усяго ў скарбонцы гатунка больш за 15 ганаровых узнагарод на міжнародных конкурсах.

Кантакты

Звяртайцеся

Менеджар па карпаратыўных камунікацыях

Вольга Каўрыгіна

Tel +375 29 500 49 54 Email kovrigina_ov@alivaria.by