Меню

«Аліварыя Залатое» – першае беларускае піва, якое атрымала прэстыжную ўзнагароду Crystal Taste Award

Міжнароднае журы ў Бруселі (Бельгія) ўпершыню ў гісторыі прысудзіла беларускаму піву прэмію Crystal Taste Award. Уладальнікам аўтарытэтнай узнагароды стала піва “Аліварыя Залатое”, якое тры гады запар атрымлівае найвышэйшую ацэнку ад Міжнароднага інстытута смаку і якасці (The International Taste & Quality Institute).

“Для півавара атрымаць Crystal Taste Award – гэта амаль што як выйграць Оскар для рэжысёра. “Аліварыя” – гэта піва нацыянальнага гонару, і мы вельмі рады, што менавіта яно першым у Беларусі атрымала элітнае званне, таму што Crystal Taste Award яшчэ не атрымліваў ніводны беларускі піўзавод. Нам вельмі прыемна, што наша піва адзначыў такой прэстыжнай ўзнагародай міжнародны склад суддзяў – гэта сведчанне нязменна высокай якасці і стабільнасці смаку. Гэта сапраўды значная падзея не толькі для нашай кампаніі, але і для краіны ў цэлым, бо беларускія традыцыі піваварэння, якія беражліва захоўвае “Аліварыя”, прыйшліся да густу еўрапейскім знаўцам піва”, - адзначае генеральны дырэктар ААТ “Піўзавод Аліварыя”, Carlsberg GroupДзяніс Шарсценнікаў.

Crystal Taste Award прысуджаецца толькі тым прадуктам, якія на працягу трох гадоў атрымліваюць тытул “Выключны” на конкурсе Superior Taste Award. Гэтыя прадукты ўдала праходзяць “сляпое” тэсціраванне трыма рознымі складамі суддзяў з паказчыкам у 90% або вышэй. Цяпер такую высокую ўзнагароду атрымала і піва вытворчасці ААТ “Піўзавод Аліварыя”.

Правіламі конкурса прадугледжана, што смак прадуктаў ацэньваецца ў адсотках. У адпаведнасці з гэтым яны атрымліваюць пэўную колькасць зорак:

        70-80% - адна зорка і тытул “Notable” (“Адметны”)

        80-90% - дзве зоркі і тытул "Remarkable" (“Выдатны”)

        звыш за 90% - тры зоркі і тытул "Exceptional" (“Выключны”)

У склад міжнароднага журы сёлета ўвайшлі 120 незалежных знакамітых самелье і шэф-кухараў з 20 краін свету, якія прадстаўляюць 15 розных кулінарных асацыяцый. Метадам сляпога тэціравання яны ацэньвалі арганалептычныя ўласцівасці прадуктаў у ананімным рэжыме. Маркі і вытворцы прадуктаў не ідэнтыфікаваліся, каб журы давала непрадузятую і аб’ектыўную ацэнку, на якую б не маглі ўплываць імідж, рэпутацыя і вядомасць прадстаўленага на конкурс брэнда.  

У конкурсе ўзялі ўдзел больш за 1140 прадуктаў у 340 катэгорыях, у тым ліку алкагольныя і безалкагольныя напоі.

***

Міжнародны інстытут смаку і якасці (The International Taste & Quality Institute) – вядучая арганізацыя па экспертнай ацэнцы і сертыфікацыі выдатных харчовых прадуктаў з усяго свету, якая аб’ядноўвае кваліфікаваных дэгустатараў і прызнаных экспертаў у сваёй галіне.