Меню

“Аліварыя” запрашае на Дзень кваса ў парк “Дрымлэнд”

3 чэрвеня ў Мінску адбудзецца першы ў Беларусі квасны фестываль, падчас якога пройдзе прэзентацыя натуральнага кваса браджэння “Аліварскі”.

Гасцей запрашаюць прыняць удзел у бясплатнай дэгустацыі новага кваса і майстар-класе па прыгатаванню акрошкі на яго аснове. Шэф-повар раскажа, як правільна выбраць інгрэдыенты і ў якіх прапорцыях іх змяшаць, каб страва атрымалася смачнай і карыснай.

Дзень кваса – гэта выдатная падстава для таго, каб правесці цёплы летні выхадны разам з сям’ёй! Прыемная музыка, актыўныя і настольныя гульні гарантуюць душэўную атмасферу і добры настрой. Для вас будзе працаваць святочная фотазона, дзе можна зрабіць яркія летнія фатаграфіі. Для дзяцей прадугледжана вялікая пляцоўка для гульні.

“Дзень кваса працягне сезон гарадскіх святаў у еўрапейскім фармаце. У нашай краіне гэты трэнд становіцца ўсё больш папулярным: беларусы імкнуцца праводзіць летнія выхадныя актыўна і цікава. Падчас адпачынку на свежым паветры квас “Аліварскі” спатоліць смагу, прыдасць сілы і бадзёрасці”, — расказвае брэнд-менеджэр прадукта Валерыя Руднік.

“Аліварскі” — гэта натуральны хлебны квас з асвяжаючым кісла-салодкім смакам і водарам жытняга хлеба. Квас гатуюць па тэхналогіі жывога браджэння з натуральнага жытнёвага і ячнага солада. Кансервантаў і штучных араматызатараў у напоі няма. “Аліварскі квас” захоўвае ўсе карысныя мікраэлементы і вітаміны, спатольвае смагу і ужываецца для прыгатавання халодных летніх супоў.

Дзень кваса будзе праходзіць 3 чэрвеня з 12.00 па 16.00 ў парку “Дрымлэнд”, г. Мінск, вул. Арлоўская, 80.

Уваход свабодны.

Кантакты

Звяртайцеся

Ведущий специалист по корпоративным коммуникациям

Наталья Радивилко

Tel +375295001870 Email radivilko_na@alivaria.by