Меню

«Аліварыя» заваявала Гран-Пры нацыянальнага конкурсу «Брэнд года 2015»

Брэнд "Аліварыя" стаў абсалютным фаварытам сярод аматараў піва і прафесійнага журы па выніках 2015 года, атрымаўшы званне пераможцы адразу ў чатырох намінацыях юбілейнага конкурсу "Брэнд года Беларусі 2015".

Самым прэстыжным з тытулаў, атрыманых "Аліварыяй", стала Гран-Пры ў Прафесійнай намінацыі. Стратэгія, ідэнтычнасць, камунікацыя, актыўнасць брэнда “Аліварыя” і вынікі ў конкурсным годзе былі прызнаныя найлепшымі кампетэнтным міжнародным журы, у склад якога ўвайшлі эксперты прафесійнага маркетынгу і брэндынгу з Беларусі, Расіі, Украіны.

“Аліварыя” таксама прызнана Брэндам-лідарам у Спажывецкай намінацыі ў таварнай групе “Піва”. Пераможцы “Брэнда года” ў Спажывецкай намінацыі вызначаюцца на падставе агульнанацыянальнага апытання. Даследаванне ахоплівае ўсе рэгіёны краіны. Для вызначэння брэндаў-лідараў выкарыстоўваюцца адкрытыя пытанні для спантаннага ўзгадвання гандлёвых марак.

Акрамя таго, брэнд “Аліварыя” атрымаў Залатыя медалі ў Прафесійнай намінацыі ў катэгорыі “Піва” і ў намінацыі “Сацыяльна адказны брэнд” у катэгорыі “Ахова навакольнага асяроддзя”.

Я з радасцю адзначаю, што брэнд “Аліварыя” становіцца ўсё больш паспяховым і папулярным сярод аматараў піва. Мы не проста захавалі за сабой тытул Брэнда-лідара ў катэгорыі “Піва”, нале і заваявалі Гран-пры ў галоўнай намінацыі. Гэта значыць, што абраная намі стратэгія развіцця  брэнда нацыянальнага гонару знайшла водгук у нашых спажыўцоў і атрымала высокую ацэнку прафесійнага журы,”  кажа кіраўнік групы па кіраванні лакальнымі брэндамі ААТ “Піўзавод Аліварыя”, Carlsberg Group Людміла Стручэўская.