Лідар піваварнай галіны Беларусі — ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group прыняў з візітам высокіх гасцей: намесніка старшыні Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе Кента Харстэда і амбасадара Швецыі ў Беларусі Марціна Обэргэ.
Наша прадпрыемства было абрана для гэтага візіта як флагман айчыннай прамысловасці. Паказальны той факт, што "Аліварыя" стала адзінай вытворчай пляцоўкай, на якой пабывала дэлегацыя. У праграме візіта, апроч наведвання «Аліварыі», значыліся сустрэчы К. Харстэда з прадстаўнікамі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, а таксама паездкі сацыяльна-культурнага значэння: мемарыяльны комплекс «Хатынь», Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Беларускі дзіцячы хоспіс.
Дэлегацыя наведала карпаратыўны музей «Аліварыя», пабывала на вытворчасці, а таксама правяла рабочую сустрэчу з генеральным дырэктарам «Аліварыі» Дзянісам Шарсценнікавым. На сустрэчы абмяркоўвалася агульная інфармацыя пра стан піўнога і алкагольнага рынку Беларусі, а таксама работа ААТ«Піўзавод Аліварыя» як флагмана беларускай півабезалкагольнай прамысловасці.
Госці атрымалі поўнае прадстаўленне як пра асноўнага інвестара ААТ «Піўзавод Аліварыя» — міжнародную кампанію Carlsberg Group, чацвёртую па велічыні піваварную групу ў свеце, так і пра само прадпрыемства, якое ўвайшло ў ТОП-10 падаткаплацельшчыкаў Мінска і ТОП-20 падаткаплацельшчыкаў Беларусі.
Прадстаўнікі дэлегацыі, у сваю чаргу, адзначылі аснашчанасць «Аліварыі» сучасным абсталяваннем, выкарыстанне ў рабоце найноўшых тэхналогій, міжнародную экспертызу і найвышэйшую якасць прадукцыі, якую яны змаглі прадэгусціраваць падчас наведвання музея. Таксама яны былі ўражаны тым, што прадукт беларускай кампаніі — піва «Аліварыя Залатое» сёлета атрымала найвышэйшую ўзнагароду — Crystal Taste Award, якая з'яўляецца прэстыжным прызам для ўсіх півавараў свету.