Меню

«Аліварыя» змяніла назву з-за запуску новага гатунку

28 сакавіка замест звыклых шыльдаў «Алiварыя» на гістарычным будынку завода па вуліцы Кісялёва з'явіліся лагатыпы з іншай назвай: «Багемiя».

У бровары пацвердзілі, што яе сапраўды перайменавалі і звярнулі на адзін дзень гістарычную назву. Нагодай для рэбрэндынгу стаў выхад новага гатунку «Аліварыя Багемскае Паравое» - сучаснай інтэрпрэтацыі паравога піва, якое маглі варыць на заводзе больш за 100 гадоў таму.

Новая назва абрана невыпадкова: ў канцы 19 стагоддзя «Аліварыя» называлася «Паравы піваварны завод Багемія». Праз паўтара стагоддзя некалі папулярны гатунак вяртаецца ў свежай інтэрпрэтацыі: звараны па сучасных тэхналогіях і пад новай назвай.

- У гэтым годзе «Аліварыя» адзначае свой 155-гадовы юбілей, - распавядаюць у Дэпартаменце карпаратыўных адносінаў «Аліварыі». - Да гэтай важнай для нас даты мы зрабілі паравое піва, якое назвалі ў гонар паравога піваварнага завода «Багемія». Вярнуўшы на фасады будынкаў гістарычную назву, мы падкрэслілі пераемнасць і павагу да традыцый броварства. Нам вельмі прыемна, што такімі дзеяннямі мы выклікалі вялікую цікавасць аўдыторыі. Аднак ужо заўтра звыклыя надпісы зоймуць сваё месца, а рэтра-шыльда «Багемiя» адправіцца ў музей, каб стаць часткай экспазіцыі.

Новы гатунак «Аліварыя Багемскае Паравое» валодае ярка выяўленым соладавым густам і водарам. Асаблівасцю яго вытворчасці з'яўляецца закісанне лагерных дрожджаў пры высокіх тэмпературах падобна браджэнню эляў. Гэта надае напою лёгкі фруктовы водар, пры гэтым захоўваецца невялікі горыч, які характэрны для эляў.

- Такім мог быць густ у піва, якое пілі беларусы больш за стагоддзе таму. Пра яго прынята казаць «класічны», г.зн. без старонніх прысмакаў і дабавак, - дадалі ў Дэпартаменце. - Упакоўка новага гатунку таксама атрымалася асаблівай: мы узнавілі рэтра-форму бутэлькі, а ў этыкетцы выкарыстоўвалі элементы з сапраўднага бланка завода таго часу.

Піва «Аліварыя Багемскае Паравое» ужо ў продажы. Яго можна знайсці практычна ва ўсіх буйных гандлёвых сетках краіны.

Піваварная кампанія «Аліварыя» – лідар броварнай галіны Беларусі. Кантрольны пакет акцый кампаніі належыць Carlsberg Group – трэцяй па велічыні піваварнай групе ў свеце.

Прадпрыемства заснаванае ў 1864 годзе, з'яўляецца найстарэйшай дзеючай піваварнай вытворчасцю Беларусі, якая ў 2019 годзе святкуе сваё 155-годдзе. Сёння ў партфелі кампаніі 16 брэндаў, сярод якіх «Аліварыя», «Балтыка», Zatecky Gus, Tuborg, Seth&Rileys GARAGE, Carlsberg і іншыя. З 2018 года кампанія выйшла ў безалкагольны сегмент з такімі прадуктамі, як квас «Аліварскі» і энергетычны напой FLASH UP.

 

Кантакты

Звяртайцеся

Вядучы спецыяліст па карпаратыўных адносінах

Аляксандра Грыбанава

Tel +375295004954 Email gribanova_av@alivaria.by