Меню

Бургер з ялавічнымі шчокамі і востры чызстэйк — у Мінску стартаваў Food-A-Fest

З 23 ліпеня паспрабаваць аўтарскія стрыт-сэты, распрацаваныя адмыслова для фудкорту A-Fest, можна ў 20 кавярнях і рэстаранах Беларусі.

Трохтыднёвы Food-A-Fest стане гастранамічнай прэ-паці еўрапейскага фэсту піва і ежы, які 11 жніўня пройдзе ў Мінску трэці раз і збярэ ў Лошыцкім парку больш за паўсотні рэстаранаў і кавярняў з самым папулярным у беларусаў стрыт-футам.

Кошт аднаго стрыт-сэта з асноўнай стравай і півам “Аліварыя” складае ад 8 рублёў у залежнасці ад памеру порцыі.

Беларусы ужо могуць паспрабаваць грыбныя і сырныя бургеры, для гурманаў — з ялавічнымі шчокамі, грэцкі гірас з куранём ці востры чызстэйк.

Усяго за час Food-A-Fest сталічныя ўстановы прапануюць больш за 20 папулярных страваў па новых рэцэптах.

— На летніх фэстах з вялікім і разнастайным фудкортам заўсёды хочацца паспрабаваць натуральна ўсё, а атрымоўваецца, у репшым разе, 3-4 стравы за дзень, — кажа Тарас Мацыпура, намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу піваварнай кампаніі “Аліварыя” і арганізатар A-Fest. Мы ўпершыню прапануем беларусам яшчэ да старту A-Fest пачаць дэгустацыю фестывальных страў.

Зараз у спісе ўдзельнікаў 20 кавярняў і рэстаранаў і 7 аўтарскіх стрыт-сэтаў з бургерамі або шаўрмой і півам “Аліварыя”

У понядзелак 23 ліпеня да Food-A-Fest прыядналіся першыя ўдзельнікі: 11 устаноў сеткі “Гараж”, тры Doner Kebab, два бістро “Штодзённік”, TNT Rock Club, рэстаран Beer&Beef, бар “Маці Стыфлера” і бістро Gyros Griil.

Абнаўляць меню Food-A-Fest будуць цягам наступных трох тыдняў, каб аматары вулічнай ежы маглі кожны дзень спрабаваць мінімум адну новую страву з меню фестывальнага фудкорту.

А 11 жніўня, усе ўстановы адкрыюць свае выязныя пункты ў Лошыцкім парку падчас еўрапейскага фэсту піва і ежы A-Fest. У гэты дзень на сцэну выйдзе брытанка Сафі Эліс-Бэкстар, удзельнік французкага музычнага дуэта Modjo Ян Дэсталь, беларускія групы «Без Билета» і Akute, а па ўсім парку размесцяцца дзясяткі спартыўных і гульнявых пляцовак. Уваход вольны.

 

Кантакты

Звяртайцеся

Ведущий специалист по корпоративным коммуникациям

Наталья Радивилко

Tel +375295001870 Email radivilko_na@alivaria.by