Меню

Carlsberg Group за экалагічнае аднаўленне сусветнай эканомікі пасля COVID-19

Carlsberg Group далучылася да 150 прадпрыемстваў, якія заклікаюць сусветных лідэраў надаць увагу кліматычным рызыкам і распрацоўваюць планы аднаўлення эканомікі пасля COVID-19.

Паводле найбуйнейшай з калі-небудзь падтрымоўваных ААН ініцыятываў па абароне клімату Carlsberg Group далучаецца да закліку буйных транснацыянальных карпарацый да лідэраў краін, каб нагадаць пра актуальнасць абавязацельстваў па дасягненню мэтаў устойлівага развіцця і заклікаць уладу падтрымаць іх.

Carlsberg Group з'яўляецца адной з 155 кампаній, дзе працуюць больш за 5 мільёнаў супрацоўнікаў у 34 глабальных сектарах, хто стаў падпісантам заявы заклікаць улады ўсяго свету ўлічыць у сваіх праграмах па аказанні эканамічнай дапамогі і аднаўленню пасля COVID-19 таксама кліматычны складнік.

155 кампаній заклікаюць улады прыняць меры, якія дазволяць павысіць устойлівасць эканомік і экалогіі да будучых узрушэнняў: шляхам падтрымкі праграм па ўтрыманню глабальнага павышэння тэмпературы ў межах 1,5°C да даіндустрыяльнага ўзроўню, а таксама праз зніжэнне выкідаў СО2 да 2050 года.

Заява, якую падтрымлівае Carlsberg Group, называецца «Аб'яднанне бізнесу і ўладаў для лепшага аднаўлення». Яна апублікавана Глабальным дагаворам ААН (UN Global Compact), ініцыятывай «Навукова абгрунтаваныя мэты» (Science Based Targets) і кааліцыяй We Mean Business у траўні 2020 года.

Прэзідэнт Carlsberg Group Кеес 'т Харт: «Выкананне Парыжскага пагаднення патрабуе рашучых калектыўных дзеянняў. Паколькі ўлады працуюць над аднаўленнем эканомік пасля COVID-19, мы падтрымліваем тое, каб кліматычныя дзеянні сталі часткай гэтых планаў. Carlsberg працуе над навукова абгрунтаванымі мэтамі, выкладзенымі ў нашай Праграме ўстойлівага развіцця "Мэта 4НУЛЯ: разам для будучыні», і я ўпэўнены, што калі ўсе мы будзем супрацоўнічаць, то забяспечым пераход да справядлівага свету з нізкавугляроднай эканомікай».

Да чаго абавязвае гэта заява?

Пасля падпісання заявы кампаніі гарантуюць, што іх рашэнні і дзеянні ў дачыненні да клімату навукова абгрунтаваныя, але ў той жа час заклікаюць улады надаваць прыярытэтную ўвагу больш хуткаму і справядліваму пераходу ад «шэрай» да «зялёнай» эканомікі і захоўваюць прыхільнасць мэтам устойлівага развіцця

Падпісанты заявы заклікаюць прытрымлівацца наступных прынцыпаў у праграмах аднаўлення эканомікі пасля COVID-19:
• дэманстраваць, што лепшыя рашэнні і дзеянні заснаваны на навуковых высновах;
• інвеставаць у аднаўленне эканомікі і ўстойлівыя мадэлі сацыяльна-эканамічных інстытутаў;
• пашыраць партнёрства для ўстойлівага развіцця.

Carlsberg Group вядзе актыўную працу па дасягненню мэтаў ўстойлівага развіцця, зніжэнню вугляроднага следу піваварных заводаў і гатовай прадукцыі ў рамках праграмы «Мэта 4НУЛЯ: разам для будучыні".

Навукова абгрунтаваныя мэты праграмы застаюцца нашымі прыярытэтамі, нягледзячы на цяжкасці, з якімі мы і грамадства сутыкаемся з-за COVID-19.

Кіраўнік праграм Глабальнага дагавора ААН і член Ініцыятывы па навуковых мэтам Ліла Карбассі:

"Улады маюць вырашальную ролю і павінны прывесці палітыку і планы аднаўлення эканомік у адпаведнасць з апошнімі кліматычнымі даследаваннямі, але яны не могуць у адзіночку кіраваць сістэмнымі сацыяльна-эканамічнымі пераўтварэннямі. Для пераадолення сістэмных крызісаў, з якімі мы сутыкаемся, мы павінны працаваць разам як міжнародная супольнасць і забяспечыць выкананне Мэтаў устойлівага развіцця і Парыжскага пагаднення. У рамках найбуйнейшай з калі-небудзь падтрымоўваных ААН ініцыятыў па абароне клімату кампаніі-падпісанты заявы з'яўляюцца лідэрамі ў дзейнасці, накіраванай на зніжэнне уразлівасці эканомікі і грамадства перад будучымі ўзрушэннямі і бедствамі".

Жадаеце даведацца больш? Чытайце поўную заяву тут.

Кантакты

Звяртайцеся

Вядучы спецыяліст па карпаратыўных адносінах

Аляксандра Грыбанава

Tel +375295004954 Email gribanova_av@alivaria.by