Меню

Фрэдзі Чапскі ці як «Аліварыя» пажартавала на 1 красавіка

«Аліварыя» не перастае здзіўляць. Новая назва, эпатажная дастаўка. А да 1 апреля - і новы вобраз барэльефа Чапскага на будынку музея "Аліварыя".

Знакаміты ўладальнік бровару і адзін з самых вядомых кіраўнікоў горада паўстаў у вобразе Фрэдзі Мэрк'юры. Замест звыклага кацялка - абсыпаная камянямі карона, замест строгага чорнага фрака - кароткая жоўтая куртка. Нязменнымі засталіся раскошныя вусы, якімі аднолькава ганарыліся і мэр-рэфарматар, і брытанская рок-зорка.

У новым варыянце барэльефа ў адной руцэ Чапскі трымае келіх, у другой - піва з па-квінаўскі гучным гучаннем "Аліварыя Багемская Паравое". Свае імя новы гатунак атрымаў у гонар гістарычнай назвы піўзавода "Багемія".

У кампаніі кажуць, што такой неардынарнай акцыяй хацелі падкрэсліць сапраўдную сувязь традыцый і сучаснасці. Пры стварэнні новага гатунку абапіраліся на 155-гадовы вопыт у піваварэнні, але натхняліся сучаснасцю: тэхналогіямі, трэндамі і... добрай музыкай. Густ атрымаўся цікавы: лагерная свежасць плюс характэрная элевая фруктовасць.

Кантакты

Звяртайцеся

Вядучы спецыяліст па карпаратыўных адносінах

Аляксандра Грыбанава

Tel +375295004954 Email gribanova_av@alivaria.by