З 30 жніўня па 12 верасня 2015 года ў Мінску праходзіць другі беларуска-бразільскі street art фестываль VULICA BRASIL.
Поспех першага фестывалю, які прайшоў у 2014 годзе, падштурхнуў арганізатараў гэтага мерапрыемства на яго паўтарэнне. Фестываль гарманічна аб'ядноўвае дзве краіны, Беларусь і Бразілію, але пры гэтым паказвае асаблівае і непаўторнае ў культуры кожнай. VULICA BRASIL - яркае пацверджанне гасціннасці беларускага народа.
У фестывалі 2015 года бярэ ўдзел чатыры сусветна вядомых бразільскіх мастака, што ўдвая больш? чым летась. Гэта, безумоўна, сведчыць пра інтарэс бразільскага боку да гэтага фестывалю.
Сёлета мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы брэнда нацыянальнага гонару "Аліварыя", які ўжо вядомы жахарам Мінска сваімі праектамі, скіраванымі на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны. У рамках сваёй культурнай дзейнасці "Аліварыя" стварае ўнікальны вобраз аднаго з заснавальнікаў завода, які стаў сапраўдным сімвалам брэнда, - графа Чапскага. Сёлета споўнілася 155 гадоў з дня нараджэння знакамітага мэра Мінска. Адзначыць гэту дату і ўвекавечыць фігуру вядомага гарадскога галавы "Аліварыя" вырашыла незвычайным для Беларуси спосабам: у рамках другога беларуска-бразільскага street art фестывалю VULICA BRASIL на адной са сцен на вуліцы Кастрычніцкай з'явіцца графіці-партрэт графа Чапскага.
Кіраўнік групы па кіраванні брэндамі ААТ «Піўзавод Аліварыя» Людміла Стручэўская адзначыла: “Чапскі заслугоўвае таго, каб яго фігура ўпрыгожвала адну з вуліц горада, для якога ён зрабіў неверагодна шмат. Першая электрастанцыя, конка, брукаваныя дарогі, тэлефон і многае іншае з'явілася менавіта пры Чапскім. І мы адчуваем сваім абавязкам аддаць даніну павагі гэтаму чалавеку, асабліва ў год 155-годдзя з дня яго нараджэння. Летась мы ўсталявалі памятны знак на будынку піўзавода “Аліварыя”, які ператварыўся ў паспяховае прамысловае прадпрыемства менавіта пры графе. Сёлета мы вырашылі стварыць помнік Каралю Чапскаму, пры гэтым зрабіць яго не ў выглядзе звыклага воку манумента, а ў фармаце графіці, якое з'явіцца на адной са сцен Кастрычніцкай вуліцы. І мы вельмі рады, што ў рамках фестывалю VULICA BRASIL у нас атрымаецца гэта зрабіць”.