Меню

На прэзентацыі спецыяльнай серыі піва "Аліварыя Дзясятка" хакеісты "Дынама-Мінск" вучылі мінчан стаяць на каньках

У аўторак, 3 лістапада, вядучыя хакеісты "Дынама-Мінск" Шарль Лінгле і Яўген Нагачоў сталі інструктарамі: яны прынялі эстафету ў піўзавода "Аліварыя" і выйшлі на каток гандлёва-забаўляльнага цэнтра, каб навучыць некалькі дзясяткаў шчаслівых упэўнена стаяць на каньках. Тут жа спартоўцы прэзентавалі спецыяльна звараную да новага сезону "дынамаўскую" партыю піва "Аліварыя Дзясятка". Некалькі тыдняў таму хакеісты варылі піва пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў "Аліварыі", а сёння разам выйшлі лёд.

Прычына ператварэння канадскага хакеіста з беларускім пашпартам Шарля Лінгле і абаронцы самага папулярнага хакейнага клуба Беларусі Яўгена Нагачова ў інструктараў, як ні парадаксальна, — у піве. Нядаўна гульцы ХК “Дынама-Мінск” наведалі найстарэйшы дзейны ў Беларусі бровар. Там, пад чуйным кіраўніцтвам супрацоўнікаў піўзавода яны навучыліся ўласнаручна варыць пенны напой. Гэты досвед уразіў спартсменаў настолькі, што, дакрануўшыся да таямніц піваварэння, хакеісты вырашылі прыняць эстафету і падзяліцца з калегамі-піваварамі сваімі сакрэтамі — навучыць “Аліварыю” натацца на каньках.

Урок праходзіў у ГЦ “Замак”. У якасці пачэснага вучня ўпэўнена ступіла на лёд галоўны півавар “Аліварыі” Наталля Арлова.

“У мяне за плячыма  спартыўнае мінулае,  распавяла півавар. Я прафесійна займалася кіданнем кап'я, маю званне майстра спорта. Сёння я проста не магла прапусціць такое цікавае мерапрыемства, бо дух спаборніцтва у мяне ў крыві”.

Да галоўнага півавара “Аліварыі” на лёдзе далучыліся журналісты, блогеры і аматары хакея. Дапаўняў кампанію плюшавы сімвал ХК “Дынама-Мінск” энергічны зубр Волат, а каб пагружэнне ў вялікі хакей было максімальным, мадэратарам трэніроўкі выступіў спартыўны каментатар Аляксандр Дзмітрыеў.

Хакеісты паказвалі свайму імправізіраванаму класу, як хутка зрэагаваць на выкід шайбы, як правільна праходзіць паласу перашкод, і ахвотна каталіся парамі з сімпатычнымі дзяўчынамі. Пасля майстар-класа і практычных заняткаў аматараў хакея чакала справаздачная гульня — яны прабілі буліты пад дакладным кіраўніцтвам дынамаўцаў.

У завяршэнне мерапрыемства супрацоўнікі “Аліварыі” і хакеісты “Дынама-Мінск” сімвалічна абмяняліся кепкамі з лагатыпамі кампаній і паказалі відэаролік пра тое, як спартсмены варылі спецыяльную серыю піва “Аліварыя Дзясятка” — аднаго з самых лёгкіх і папулярных гатункаў у партфелі “Аліварыі”.

“Паспрабаваць сябе ў ролі півавараў было цікава. Варка піва і спартыўнае спаборніцтва падобныя, сказаў падчас прэзентацыі “Аліварыі” ў новай упакоўцы Яўген Нагачоў. Важная каманда, ад дзеянняў якой залежыць усё: якасць піва — у піваварэнні, вынікі гульні — у спорце”.

“У маім родным Монрэалі півавары вельмі актыўна падтрымліваюуь мясцовы хакейны клуб,  распавёў журналістам Шарль Лінгле.  Я вельмі спадзяюся, што супрацоўніцтва “Аліварыі“ і ХК “Дынама-Мінск“ будзе такім жа смачным, карысным і плённым“.

“Мы вырашылі зрабіць падарунак хакейным заўзятарам і выпусціцб іх любімае піва ў новай спецыяльнай упакоўцы. Разам са спартсменамі хакейнага клуба “Дынама-Мінск” нам удалося, здаецца, надаць нашай “Аліварыі Дзясятцы” новы  пераможны — настрой, распавяла пра рашэнне піваварнай кампаніі запусціць спецыяльную серыю Наталля Арлова.

Спецыяльная серыя піва “Аліварыя Дзясятка” з лагатыпам «Дынама-Мінск» на ўпакоўцы будзе выпускацца на працягу ўсяго хакейнага сезона. Кошт напою не будзе адрознівацца ад звычайнага рознічнага кошту. Гэта піва з выявай шайбы на банцы, дарэчы, ужо адправілася на прылаўкі крам. Сёння прайшла прэзентацыя спецыяльнай серыі банкі, а крыху пазней у гандлі з'явяцца шкляная і ПЭТ-бутэлька.