Меню

Навінка ад «Аліварыі» – чорны квас Darkside

«Аліварыя» прэзентуе новы прадукт - чорны квас «Dark Side». Яго асаблівасць у насычаным цёмным колеры і нестандартным для катэгорыі квасу дызайне ўпакоўкі. Прадукт - 100% натуральны, а глыбіню колеру яму надаюць інгрэдыенты - цёмны жытні і ячменны солад.

«Алiварскi Квас Dark Side» - насычаны чорны квас, прыгатаваны з цёмнага жытняга і ячменнага соладу. У яго асвяжальны густ, больш яркія салодкія ноткі, у параўнанні з хлебным «Аліварскім квасам», пры гэтым ён захоўвае класічны водар жытняй скарыначкі і натуральную гарчынку. У працэсе вытворчасці напою не выкарыстоўваюцца кансерванты, ён выдатна спаталяе смагу і выдатна спалучаецца з гарачымі стравамі для вялікай кампаніі - піца, хот-догі, сэндвічы і бургеры.

«Цалкам новы квас на рынку Беларусі з'явіўся на стыку двух катэгорый: квасу і газаваных напояў. Мы бачым, як расце цікавасць з боку моладзі да натуральных і здаровых напояў, у гэты ж час ведаем, як важна для іх заставацца ў трэндзе, праяўляць сваю індывідуальнасць. Таму мы ўпэўненыя, што «Алiварскi Квас Darkside» здабудзе сваю аўдыторыю сярод смелых, адкрытых да новага людзей», - адзначае Валерыя Руднік, старшы брэнд-менеджэр квасу «Алiварскi».

Канцэпцыя «Dark Side» распавядае, што ў кожнага ёсць больш смелы бок, схаваная сіла, якую мы часам баімся паказаць. Новы прадукт заклікае нас не баяцца заявіць пра сябе, раскрыць гэты схаваны - цёмны - бок, адчуць сваю індывідуальнасць і не саромецца быць сабой.  

«Алiварскi Квас Darkside» даступны ў крамах па ўсёй краіне ў фармаце 1,5 літра. Хутка на рынак выйдуць таксама 1 і 2 літры. Рэкамендаваны кошт: 1 л - 1,66 бел. руб., 1,5 л - 2,27 бел. руб, 2 л - 2,7 бел. руб.

Кантакты

Звяртайцеся

Вядучы спецыяліст па карпаратыўных адносінах

Аляксандра Грыбанава

Tel +375295004954 Email gribanova_av@alivaria.by