Меню

Новы фармат, новае месца: бясплатны Tuborg Open Fest пройдзе 1 верасня ў “Пясочніцы”

Легендарная вечарынка Tuborg Night, якая вось ужо некалькі год збірае ў сталіцы мінчан і яе гасцей, гэтай восенню вяртаецца ў новым фармаце! Вулічны музычны фэст Tuborg Open Fest пройдзе 1 верасня ў самым тусовачным месцы Мінска – на пляцоўцы “Пясочніца”.

Атмасферу дынамічнага фэсту Tuborg Open Fest нельга ўявіць без біта, пульсу і гарачых рытмаў. У гэтым годзе зараджаць гасцей энергіяй будуць неардынарныя, таленавітыя музыканты: гурт THE FEEDBACK, прадзюсер і бітмейкер Awlnight, музыкант і аўтар песень Ana Zhdanova, праект Aslamin (Басота), хіп-хоп музыкант Бакей і маладая надзея беларускага фанка – гурт GROOVE DEALERS.

Хэдлайнерам Tuborg Open Fest стане адзін з самых лірычных і ў той жа час суровых расійскіх хіп-хоп спявакоў – рэпер Рэм Дзіга!

Падчас вечарынкі на пляцоўцы “Пясочніцы” будуць працаваць усім вядомыя фудтракі з разнастайнай ежай. Акрамя таго, арганізатары падрыхтавалі для гасцей Tuborg Open Fest арыгінальныя фотазоны і актывацыі – ніхто не пакіне вечарынку без яркіх кадраў і stories у стужцы! Самых творчых асоб запрашаюць прыняць удзел у стварэнні стыльнага арт-аб’екта з піўных банак.

“Tuborg – гэта піўны брэнд, які актыўна падтрымлівае буйнейшыя музычныя фэсты ва ўсім свеце — Беларусь не выключэнне. Ідэя ў тым, каб аб’яднаць маладых і таленавітых людзей і даць біт нашага часу. Мы ўпэўнены: Tuborg Open Fest будзе натхняць на новыя ўражанні праз пульс музыкі, дапаможа сябрам сабрацца разам і правесці вечар так, каб успаміны засталіся на ўсё жыццё”, – апавядае брэнд-менеджэр Tuborg у Беларусі Валерыя Руднік.

Адчуйце летнюю асалоду на Tuborg Open Fest 1 верасня! Рэгіструйцеся на вечарынку і атрымоўвайце бясплатны білет ужо зараз на сайце  http://tbrgopen.by/

Месца правядзення Tuborg Open Fest: “Пясочніца”,

двор завода “Гарызонт” (праспект Машэрава,11)

Дата і час: субота, 1 верасня 17.00-23.00

Уваход свабодны, папярэдняя рэгістрацыя.

***

Кантакты

Звяртайцеся

Ведущий специалист по корпоративным коммуникациям

Наталья Радивилко

Tel +375295001870 Email radivilko_na@alivaria.by