26 чэрвеня адбылася сустрэча прадстаўнікоў лідара беларускага рынку піва – брэнда «Аліварыя» і шматразовага чэмпіёна Беларусі – футбольнага клуба БАТЭ. Генеральны дырэктар ААТ «Піўзавод Алівапрыя» Дзяніс Шарсценнікаў і старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.
Беларусь сапраўды можа ганарыцца сваімі лідарамі і ў футболе, і ў піваварнай галіне.
Клуб БАТЭ – вядучая каманда беларускага футбола. Апроч тытулаў 11-разовых чэмпіёнаў Беларусі, 3-разовых уладальнікаў Кубка Беларусі і 5-разовых уладальнікаў Суперкубка Беларуси, БАТЭ удалося першай з беларускіх каманд выйсці ў групавы этап Лігі Чэмпіёнаў і 1/16 фінала Лігі Еўропы.
«Аліварыя» – наймацнейшы брэнд беларускага піўнога рынку, брэнд нацыянальнага гонару. Прытрымливаючыся традыцый піваварэння на працягу больш чым 150 гадоў, піва «Аліварыя» застаецца выбарам №1 для беларусаў, што пацвярджаюць першыя пазіцыі нацыянальных рэйтынгаў («Брэнд года – 2014», «BelBrand 2015 – ТОП 100 беларускіх брэндаў»). Аб'яднанне намаганняў лідараў заўжды з'яўляецца крокам на шляху да новых дасягненняў. Таму ў пятніцу ААТ «Піўзавод Аліварыя», падтрымліваючы спартыўныя дасягненні самай тытулаванай футбольнай каманды Беларусі, падпісала пагадненне аб намерах з ФК БАТЭ і стала Афіцыйным партнёрам клуба.
– Брэнд «Аліварыя» падтрымлівае розныя сацыяльныя ініцыятывы, у тым ліку, і спартыўныя. Аднак такі маштабны праект з футбольным клубам мы рэалізуем упершыню. Спадзяюся, што наша супрацоўніцтва надасць новы імпульс развіццю і папулярнасці футбола ў Беларусі. Такое партнёрства дае нам магчымасць правядзення правільнай работы з заўзятарамі, стварэння для іх камфортных умоў дзеля прасмотру матчаў любімай каманды ў кампаніі сяброў, – адзначыў генеральны дырэктар ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group Дзяніс Шарсценнікаў.
— У асобе ААТ «Піўзавод Аліварыя» мы набылі надзейнага партнёра, добра вядомага на беларускім рынку. Спадзяемся, разам мы працягнем браць новыя вяршыні. І ФК БАТЭ, і «Аліварыя» маюць здаровыя амбіцыі, пастаянна ставяць перад собой складаныя задачы і дасягаюць максімальнага выніку, – падкрэсліў старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі.
Акрамя таго, спецыяльна для беларускіх прыхільнікаў футбола, Піўзавод Аліварыя і ФК БАТЭ вырашылі выставіць у гандлёвым цэнтры «Замак» тры знакавых кубкі, уладальнікам якіх у цяперашні час з'яўляецца БАТЭ: 11-ы трафей за перамогу клуба ў чэмпіянаце Беларусі, Кубак Беларусі і Суперкубак Беларусі. На працягу трох дзён – з 26 па 28 чэрвеня – усе аховатныя могуць пабачыць трафеі на ўласныя вочы, а таксама сфатаграфавацца з імі ў фае гандлёвага цэнтра. Таксама ў дзень падпісання пагаднення а 16.00 у фотазоне з кубкамі футбалісты БАТЭ Ігар Стасевіч і Аляксандр Карніцкі правядуць аўтограф-сесію.