Меню

Піўны музей, петанк і гарадкі: завітай у фан-прастору «Аліварыі»!

3 верасня, у Дзень горада, «Аліварыя» адзначае 949-годдзе сталіцы разам з мінчукамі і запрашае ўсіх актыўных і цікаўных гасцей свята ў фан-прастору піваварэння. Яна размесціцца на маляўнічым беразе Свіслачы ў Парку Перамогі.

Разыначкай лакацыі стане музей на адкрытым паветры: спецыяльна для свята ў парк пераедуць экспанаты адзінага ў Беларусі музея піваварэння «Аліварыя». Адным з галоўных і найбольш цікавых экспанатаў, напэўна, стане «піўны Оскар» – Крышталёвая ўзнагарода за найлепшы смак, якую «Аліварыя Залатое» атрымала ў 2015 годзе на сусветна вядомым конкурсе Superior Taste Award у Бельгіі. Яе ўнікальнасць заключаецца ў тым, што «Аліварыя» стала першым беларускім півам, адзначаным такой прэстыжнай узнагародай за стабільна высокую якасць.

Падтрымліваць асаблівую атмасферу выставачнай прасторы будзе піўны самелье. Ён не толькі пазнаёміць усіх ахвотных з працэсам вытворчасці піва, але і індывідуальна падбярэ гатункі пеннага напою для кожнага госця. А пасля забаўляльна-пазнавальнай часткі гледачам неабходна будзе прайсці так званую атэстацыю – размясціць этапы піваварэння ў слушнай паслядоўнасці і адгадаць водары, якія маюцца ў піве.

Актыўнасці фан-прасторы таксама будуць звязаны з Мінскам эпохі XIX стагоддзя. Госці свята змогуць згуляць у актуальныя на той час петанк і гарадкі, а таксама пратэсціраваць сваю меткасць у піўным ціры. У дадатак да ўсяго, любы ахвотны зможа паўдзельнічаць у фота-атракцыёне «Сардэчна запрашаем у 1864 год!», прысвечаны аднаму з самых знакамітых мэраў Мінска і ўладальніку бровара графу Каралю Чапскаму.

У зоне фудкортаў наведвальнікі змогуць пакаштаваць вулічную ежу і выпіць куфаль любімага гатунка піва «Аліварыя».

Дзе: Парк Перамогі, насупраць гатэля «Вікторыя»

Калі: 3 верасня

Уваход: вольны (асобам да 18 гадоў уваход у суправаджэнні дарослых)

Кантакты

Звяртайцеся

Менеджар па карпаратыўных камунікацыях

Вольга Каўрыгіна

Tel +375 29 500 49 54 Email kovrigina_ov@alivaria.by