26 студзеня ў перайменаваным на дзень TNT Rock Club 1894 упершыню ў сталіцы прайшла «жывая» экскурсія — «Горад гаворыць. 1894».
26 студзеня ў перайменаваным на дзень TNT Rock Club 1894 упершыню ў сталіцы прайшла «жывая» экскурсія — «Горад гаворыць. 1894». Выдатнасцямі гэтай экскурсіі сталі не будынкі і вуліцы, а гарадскія гісторыі і сюжэты пра Мінск на мяжы XIX-XX стагоддзяў. Гэты шумны, жывы час на адзін вечар вярнуўся ў мінскі рок-клуб разам з новым гатункам«Аліварыя 1894 Premium» — арыгінальным еўрапейскім лагерам на венскім соладзе, натхнёным той эпохай, у якую паглыбіліся наведвальнікі клуба.
Дапамаглі Мінску загаварыць вядомы гісторыкі і знаўцы горада: стваральнік цыкла «Мінскія гісторыйкі» Міхаіл Валодзін, пісьменнік і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, аўтар самага папулярнага блога пра Мінск Вадзім Зелянкоў, стваральнік сайта «Мінск стары і новы» Уладзімір Валожынскі, мастак Дзмітрый Маслій і спецыяліст у галіне нацыянальнай беларускай кухні Алесь Белы.
«У 1893 годзе легендарны граф Чапскі набыў у Мінску бровар, а ў 1894 годзе ўзвёў новы каменны будынак піваварнага завода, удасканаліўшы працэс піваварэння і наблізіўшы яго да сучаснай вытворчасці. Менавіта Чапскі быў першым у Мінску, хто пачаў выкарыстоўваць еўрапейскія тэхналогіі пры вытворчасці піва, — кажа генеральны дырэктар ААТ «Піўзавод Аліварыя» Дзяніс Шарсценнікаў. — Ужо ў 1894 годзе завод Чапскага выпускае арыгінальны еўрапейскі лагер, звараны на венскім соладзе. Мы вырашылі вярнуць гораду піва, якое стала часткай яго гісторыі. Так з'явіўся новы гатунак «Аліварыя 1894 Premium».
«Аліварыя 1894 Premium» – гэта арыгінальны еўрапейскі лагер, звараны на венскім соладзе, адзін з гатункаў, якія вырабляў Чапскі на сваім бровары, — распавядае галоўны півавар ААТ «Піўзавод Аліварыя» Наталля Арлова. — Таму мы можам назваць гэты гатунак півам з гісторыяй. Наш лагер мядова-бурштынавага адцення. Венскі солад надае піву больш інтэнсіўны водар соладу і зерня, чым звычайны піваварны солад, а таксама лёгкія ноты карамелі. «Аліварыя 1894 Premium» мае акруглены мяккі смак і прыемную хмелевую горыч. Утрыманне алкаголю - не менш за 4,8%, пачатковая шчыльнасць – 12%».
«Рэстараннае і культурнае жыццё Мінска тых часоў — асобная гісторыя, — кажа мастак Дзмітрый Маслій.— Напрыклад, у Мінску было вар'етэ, але гэта не вар'етэ ў еўрапейскім разуменні: аніякіх напаўаголеных дзяўчын і гэтак далей, хутчэй, літаратурна-мастацкі клуб, салон».
Прыкладна такім салонам стаў перайменаваны на вечар TNT Rock Club 1894. Апроч гісторый пра піва і дзяўчын, у праграме экскурсіі з'явіліся старажытныя рэцэпты і ркэламныя традыцыі, падарожжа ў тэатр стогадовай даўніны і "палёты" на паветраным шары, знаёмства з выбітнымі прадстаўнікамі багемы Мінска канца XIX стагоддзя. Тагачасны мінскі кінематограф, гарадскі этыкет і шмат чаго іншага.
«Рэклама піва ў тыя часы была некалькі спецыфічнай, з гумарам, часам дастаткова прамалінейнай, — расказвае Вадзім Зелянкоў. — Замовіць рэкламу тады маглі толькі заможныя людзі. У прыватнасці, завод братоў Фрумкінавых, які ў далейшым набыў граф Чапскі. Тыя ж заможныя людзі маглі дазволіць сабе чыгуначную станцыю ля дому. Так пад Мінскам з'явілася платформа Чапскага».
Экскурсаводы распавялі пра рост прамысловасці, у многім звязаны з дзейнасцю графа Чапскага.
«Мой дзед пастаўляў хмель на мінскі бровар, чатыры пакалення маёй сям'і звязаны з піваварным заводам — кожны раз, калі праходжу паблізу «Аліварыі», узгадваю пра гэта, — гаворыць мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. — Наогул канец XIX стагоддзя — этап шпаркага развіцця города, калі Мінск становіцца па-сапраўднаму еўрапейскім, у многім дзякуючы Чапскаму».
Аднаўленне смаку арыгінальнага еўрапейскага лагера на венскім соладзе «Аліварыя 1894 Premium» — лагічны крок для «Аліварыі», якая не першы год займаецца адраджэннем культурнай спадчыны. Летась «Аліварыя» аднавіла гістарычны комплекс «Востраў радасці» палацава-паркавага ансамбля Станькава — фамильнай сядзібы Чапскіх, заснавала новае гарадское свята — Дзень Чапскага, пусціла на адзін дзень бясплатны «гістарычны» трамвай у гонар стваральніка першай мінскай конкі, а на вуліцы Кастрычніцкай з'явіўся першы «помнік» гарадскому галаве — графіці-партрэт.