Меню

Прамы нашчадак Караля Чапскага ўпершыню азнаёмiўся са спадчынай свайго прадзеда і адчыніў юбілейны 155-ы год з дня нараджэння знакамітага кіраўніка Мінска

Пiваварны завод у Мiнску, якi мае назву “Алiварыя”, быў адным з першых i найбольш паспяховых праектаў Караля Яна Аляксандра Чапскага на пасадзе кiраўнiка горада. У гэтым годзе спаўняецца ўжо 155 гадоў з дня нараджэння славутага кiраўнiка Мiнска, i па запрашэннi ААТ “Пiўзавод Алiварыя” беларускую сталiцу наведвае прамы нашчадак графа Чапскага – Эдуарда Аранда Гадлеўскi.

Для праўнука вядомай асобы ўпершыню была праведзена экскурсiя па заводзе, поспех якога шмат у чым заклала менавiта дзейнасць Караля Чапскага. Каменны будынак, якi граф Чапскi загадаў узвесцi адразу пасля таго, як набыў драўлянае на той час прадпрыемства, захаваўся да нашага часу – там па-ранейшаму варыцца піва, апроч уласна вытворчасці там знаходзіцца Карпаратыўны музей “Алiварыя”, а на фасадзе ўсталявана першая ў горадзе памятная дошка ў гонар славутага кiраўнiка.

Пасля экскурсii, якая азнаёмiла Эдуарда Аранда Гадлеўскі з важнай часткай гiсторыi яго вядомага продка, падчас прэс-ланча прадстаўнiкi беларускiх СМI мелi магчымасць за традыцыйнай беларускай ежай паразмаўляць з нашчадкам знакамiтага роду, задаць яму пытаннi, якiя даюць магчымасць блiжэй азнаёмiцца з гiсторыяй Мiнска ў перыяд яго пераўтварэння з правiнцыi ў еўрапейскi горад i будучую сталiцу Беларусi.

“Сёння спадар Эдуарда ўпершыню пабачыў завод, якiм валодаў яго славуты продак. І нас уразіла тая ўвага да прадпрыемства і працэсу вытворчасці, якая была ў нашага шаноўнага госця. Асабліва кранальнымі былі моманты, калі спадар Эдуарда кранаў рукамі дзверы, якія захаваліся з пачатку XX стагоддзя – і было бачна, што ен імкнецца ўявіць, як іх калісці адчыняў яго прадзед”, - распавеў пасля экскурсіі генеральны дырэктар ААТ “Піўзавод Аліварыя” Дзяніс Шарсценнікаў.

Глыбокі інтарэс Эдуарда Аранда Гадлеўскі да прадпрыемства, якое было адным з любімых праектаў Караля Чапскага, выкліканы не толькі звычайнай цікавасцю да гісторыі сваей сям’і. Як распавеў журналістам праўнук кіраўніка Мінска, ен рыхтуе кнігу-даследаванне, прыысвечаную асобе графа Чапскага. “Кніга адразу выйдзе і на англійскай і на беларускай мовах. У меня падвойнае імя – Эдуарда Караль, у гонар майго прадзеда, і гэта мая місія – ушанаваць яго памяць”, - анансіраваў будучае выданне Эдуарда Аранда Гадлеўскі.

“Вельмі прыемна, што горад памятае Караля Чапскага, які прысвяціў сябе гэтаму выдатнаму гораду, падчас свайго кіравання прывозіў сюды з Заходняй Еўропы ўсе тэхнічныя дасягненні таго часу. І вельмі значная роля ў захаванні гэтай памяці належыць менавіта “Аліварыі”, якая шмат чаго плануе зрабіць у гэты юбілейны год. А я прыехаў сюды, каб дапамагчы ў гэтай справе. Я з задавальненнем падтрымаў іныцыятыву “Аліварыі” пазнаеміць сучасных мінчан з асобай Чапскага і з тым, што ен зрабіў для іх роднага горада”, - распавеў праўнук мінскага кіраўніка.

Важнай часткай святочных мерапрыемстваў стане адкрыцце реканструяванай пры актыўным удзеле “Аліварыі” гістарычнага комплекса “Востраў радасці” палацава-паркавага ансамблю Станькава, фамільнай сядзібы Чапскіх.

“Мы не толькі аддаем даніну гістарычнай памяці, але і глядзім у будучыню, - падкрэсліў Дзяніс Шарсценнікаў. – Так, пры падтрымцы Мінгарвыканкаму з гэтага году мы будзем даваць ганаровую стыпендыю імя Чапскага найбольш ініцыятыўным студентам, аўтарам праектаў па паляпшэнню гарадского асяроддзя ў культурнай, сацыяльнай, спартыўнай сферах – тых напрамках, якія развіваў Караль Чапскі. Адметна, что у пачатку XX стагоддзя такая стыпендыя імя Чапскага ўжо існавала – і мы адраджаем гэту цудоўную ідэю”.