Меню

У продажы з'явілася навінка – «Аліварскі квас»

Піваварная кампанія «Аліварыя» прадставіла новы прадукт – «Аліварскі квас». Навінка паступае ў продаж напярэдадні летняга сезону, калі спажыванне гэтага натуральнага і здаровага напою становіцца найбольш папулярным.

«Аліварскі» – гэта натуральны хлебны квас, прадукт жывога бражэння без кансервантаў. Квас валодае кісла-салодкім густам з адценнем свежага жытняга хлеба, які спадабаецца аматарам гэтага асвяжальнага летняга напою.

«Аліварскі квас» – гэта першы безалкагольны напой у партфелі брэндаў піваварнай кампаніі «Аліварыя». «Выпуск новага безалкагольнага прадукту выкліканы ўсё ўзрастаючай з боку пакупнікоў цікавасцю да натуральных і здаровых напояў. Менавіта такім прадуктам і з'яўляецца наш хлебны квас жывога бражэння. Паводле экспертных ацэнак, рынак квасу ў Беларусі яшчэ да канца не сфарміраваны, таму мы ўпэўнены, што навінка заваюе сваю аўдыторыю, па-першае, за кошт моцнага брэнда і высокай якасці», - адзначае Валерыя Руднік, брэнд-менеджэр «Аліварскі квас».

Квас «Аліварскі» вырабляюць на аснове жытняга і ячнага соладу па тэхналогіі жывога бражэння. Дзякуючы традыцыйнай рэцэптуры і захаванню класічнай тэхналогіі, а таксама экспертызе півавараў «Аліварыі», напой валодае насычаным водарам хлебнай скарынкі, выдатна спатольвае смагу і захоўвае ўсе неабходныя вітаміны і мікраэлементы. «Аліварскі квас» з'яўляецца выдатнай альтэрнатывай салодкім газаваным напоям.

У гандлёвых сетках «Аліварскі квас» можна набыць у трох розных аб'ёмах: 1 л, 1,5 л і 2 л. Рэкамендаваная цана на паліцы: 1 л – 1,22 бел. руб., 1,5 л – 1,68 бел. руб, 2 л – 2 бел. руб. Таксама навінка з'явіцца ў рэстаранна-барным сектары.

Кантакты

Звяртайцеся

Ведущий специалист по корпоративным коммуникациям

Наталья Радивилко

Tel +375295001870 Email radivilko_na@alivaria.by