Меню

У трэці раз у Мінску адбыўся грандыёзны A-Fest

У суботу 11 жніўня ў Лошыцкім парку ў трэці раз прайшоў маштабны A-Fest — фінальны бясплатны летні опэн-эйр, дзе пад еўрапейскія мелодыі адпачываў увесь Мінск.

Больш за сотні тысяч наведвальнікаў, Сафі Эліз Бэкстар у хэдлайнерах і адкрытая піўная кухня A-Kitchen. Такое грандыёзнае свята стала падарункам мінчукам ад брэнда “Аліварыя” у гонар надыходзячых народзінаў заснавальніка піваварнай капаніі і былога мэра сталіцы Караля яна Чапскага.

Еўрапейскімі хэдлайнерамі A-Fest у гэтым годзе сталі ўдзельнік французкага хаус-поп дуэта Ян Дэсталь, які проста падарваў шматтысячны натоўп мінчукоў сваім хітом “Lady (Hear Me Tonight)”, і спявачка з Брытаніі Сафі Эліз Бэкстар. На A-Fest галоўны хіт Сафі Эліз Бэкстар “Heartbreak (Make Me a Dancer)”, мінчукі выканалі шматтысячным хорам.

Першыя наведвальнікі ў Лошыцкім парку з’явіліся ад самай раніцы, калі і стартавала праграма летняга еўрапейскага фэсту. На галоўную сцэну адзін за адным  выходзілі беларускія музыкі Tanin Jazz, Bez Not, Mustelide, :B:N і Akute, а да 18:30, калі з’явіўся беларускі хэдлайнер фэсту гурт “Без Билета”, уся тэрыторыя перад сцэнай была запоўненая.

Гэтым летам мы паспрабавалі зрабіць A-Fest яшчэ больш грандыёзным, смачнейшым і музычнейшым, і разам з гэтым пацешыць гасцей не толькі колькасцю забаваў, але і іх якасцю. распавядае Тарас Мацыпура, намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу піваварнай кампаніі “Алыварыя” і арганізатар A-Fest.

— Вялікая дзіцячая зона, удасканаленая навігація, лайн-ап, фудкорт з вулічнай ежай і 30 забаўляльных зон. Усе гэта беларусы вельмі добра ацанілі, таму мы засталіся вельмі задаволеныя і заматываваныя, каб A-Fest стаў традыцыйным святам еўрапейскага ўзроўню для Мінска.

За цэлы дзень A-Fest наведалі сто тысяч мінчукоў, якія прыходзілі парамі, кампаніямі сяброў і цэлымі сем’ямі. У гэтым годзе на фэсце ўпершыню з’явілася дзіцячая зона. Тут маленькія беларусы бавілі час на пляцоўцы для гульняў, будавалі завод з канструктара і размалёўвалі пано вышынёй за рост чалавека.

Па ўсёй тэрыторыі Лошыцкага парка размясціўся квэст з 30 забаваў. Госці A-Fest прымалі ўдзел у “скачках”, правяралі свае веды беларускай мовы, гулялі ў футбол, спаборнічалі ў “крыжыкі-нулікі”, дзе замест звыклых Х і О — “Аліварыя Дзясятка” і “Залатое”. Пасля актыўных этапаў квэста, госці адпачывалі за гульнёй у “Мазгабойку”, даміно, косткі і іншыя інтэлектуальныя забавы. 

Галоўным пунктам прыцягнення для ўсіх аматараў стрыт-фуда стала A-Kitchen — першая адкрытая піўная кухня ў краіне. Тут на чале з кіраўніком Гільдыі кухмістраў Беларусі Аляксандрам Чыкілеўскім і галоўным фудхантэрам краіны Koko.by разгарнуліся сапраўдныя кулінарныя баталіі. Госці фэсту на хуткасць гатавалі шаўрму, елі хот-догі і с заплюшчанымі вачыма “тэсцілі” стрыт-фуд. Хітом вечара сталі бургеры з катлетай з бычыных яек. 

Пасілкавацца традыцыйнымі нагетсамі, піцай, начас, сырнамі палачкамі і іншым стрыт-футам разам з півам “Аліварыя” госці маглі за праглядам выступаў артыстаў адразу на фудкорце. Трансляцыю з галоўнай сцэны паказвалі на экране вышынёй амаль у 2 паверхі панельнага будынку.

У гэтым годзе на A-Fest госці ўпершыню маглі замовіць ежу і піва “Аліварыя” з фудкорта адразу на свой пікнік на посцілцы перад галоўнай сцэнай. Афіцыянты дастаўлялі яе цягам 10 хвілін.

Па колькасці наведвальнікаў, выпітага піва і фотаздымкаў у Instagram фэст у Лошыцкім парку паўтарыў уласны рэкорд мінулага года, і замацаваў за сабой званне галоўнага бясплатнага сталічнага фэсту, дзе на свежым паветры мог адпачыць увесь Мінск.

 

***

Афіцыйны інфармацыйны партнёр — Радыё Unistar 99,5

Генеральны медыяпартнёр — Onliner.by

Інфармацыйны партнёр — «Комсомольская правда» в Белорусии

Генеральны інфармацыйны партнёр — Сталічнае тэлебачанне

Медыяпартнёр — Relax.by

Кантакты

Звяртайцеся

Ведущий специалист по корпоративным коммуникациям

Наталья Радивилко

Tel +375295001870 Email radivilko_na@alivaria.by