Меню

Удзельнікаў акцыі "Чыстая плынь" ад "Аліварыі" бясплатна пракацілі па Свіслачы за паўгадзіны прыбірання набярэжнай

У суботу 24 верасня больш за 100 валанцёраў выйшлі на генеральнае прыбіранне “Чыстая плынь”, каб навесці парадак на Свіслачы. І за 5 гадзін акцыі сабралі 400 кг смецця. Дадаў спартыўнага агню ў акцыю адзіны ў Еўропе трэнер па экалагічным воркаўце Аляксей Купракоў. У падарунак за свае намаганні актыўныя жыхары атрымалі бясплатную экскурсію па рацэ Свіслач на першым у Беларусі “Чыстаходзе”.

Так валанцёры, эколагі і спартсмены адзначылі гадавіну акцыі “Чыстая плынь” ад кампаніі “Аліварыя”. Вось ужо 5-ы год кампанія збірае людзей на генеральнае прыбіранне поймы ракі Свіслач. Свіслач — галоўная водная артэрыя Мінска. Тут водзіцца 15 відаў рыбы, 46 мастоў і мосцікаў перакінутыя цераз водную роўнядзь і больш за 20 кіламетраў можно праехаць уздоўж ракі на ровары без спынення. Свіслач  — гэта як Сена ці Тэмза, толькі родная і больш чыстая. 

“За 5 гадоў правядзення нашай акцыі “Чыстая плынь” было сабрана больш за 900 кг смецця сілами амаль 300 валанцёраў, — кажа арганізатар штогадовай экаакцыі “Чыстая плынь”, менеджар па карпаратыўных камунікацыях ААТ “Піўзавод Аліварыя” Ала Мачалава.Але для нас важна нават не тое, колькі кілаграмаў смецця было сабрана падчас  акцый. Значна больш важна прыцягваць увагу да гэтай унікальнай прыроднай тэрыторыі ў межах горада, павышаць экалагічную свядомасць, прывіваць звычку збіраць адходы асобна і наогул клапаціцца пра экалогію роднага горада”. 

Агульныя намаганні — для агульнай карысці 

“Усё тое, што мы збярэм сёння, усе другасныя рэсурсы — папера, пластык, шыны — будуць адсарціраваныя і пойдуць на перапрацоўку, — кажа Наталля Грынцэвіч , дырэктар установы “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў”, кіраўнік праекта “Мэта 99”. — Калі мы не будзем дома збіраць адходы асобна, то будуць расці палігоны вакол горада, будуць выходзіць з ужытку ворныя і лясныя землі. Гэта значыць, кожны з нас павінен у першую чаргу звярнуць увагу на тое, дзе мы жывем і што мы самі робім са сваім домам”. 

Прыгажосць душы і цела

Размінку для валанцёраў перад акцыяй “Чыстая плынь” праводзіў адзіны ў Еропе трэнер па эка-воркаўце Аляксей Купракоў. Усе тыя, хто прыйшоў на прыбіранне набярэжнай, даведаліся, як  нахіляцца за паперкамі, абгорткамі, пластыкам і шклом — і заадно пракачваць мускулы. 

“Летась прыбіранне поймы Свіслачы праходзіла ў фармаце футбольнага матчу з БАТЭ. Тады стала зразумела, што людзі больш актыўна бяруць удзел у суботніках, якія праходзяць у  гульнявой форме, — кажа трэнер па эка-воркаўце Аляксей Купракоў.Эка-воркаўт — гэта абсалютна новы накірунак для Беларусі і нават для Еўропы. Такія трэніроўкі ёсць толькі ў Японіі. Падчас акцыі прайшла ўсяго чацвёртая па ліку трэніроўка ў Беларусі. Кампанія “Аліварыя” — гэта першая кампанія бізнес-сектара, якая падтрымала наша пачынанне. Дарэчы, менавіта супрацоўнікі кампаніі сабралі першыя 150 кг смецця”. 

Кульмінацыя пятай юбілейнай “Чыстай плыни” 2016 — падарунак ад арганізатараў акцыі ўсім неабыякавым удзельнікам. А менавіта: першы ў Беларусі “Чыстаход” — экалагічны цеплаход, які курсіруе па Свіслачы. Бонус — экскурсія па рацэ, падчас якой пасажыры “Чыстахода” даведаліся, дзе ў Свіслачы знаходзілі золата і дзе жыве прывід “чорнага чалавека”. 

“Наша галоўная мэта, — дадаюць арганізатары, — паказаць людзям, што беражліва адносіцца да природы, клапаціцца пра яе — гэта займальна і вельмі важна. Спадзяемся, у нас атрымліваецца”. 

Юбілейная «Чыстая плынь» у лічбах: 

-       400 кг смецця было собрана за 5 гадзін акцыі

-       100 валанцёраў прыйшлі на прыбіранне набярэжнай

-       10 км прайшоў “Чыстаход” па Чыжоўскім вадасховішчы

-        Больш за 3 гадзіны трэніровак па эка-воркаўце правёў для валанцёраў Аляксей Купракоў

Кантакты

Звяртайцеся

Менеджар па карпаратыўных камунікацыях

Вольга Каўрыгіна

Tel +375 29 500 49 54 Email kovrigina_ov@alivaria.by