Меню

Усё для «бела-сініх»: «Аліварыя» падарыла заўзятарам ХК «Дынама» фан-зону ў «Мінск-Арэне»

Да пачатку серыі матчаў «навылёт» і першай за 2 гады хатняй гульні ў плэй-оф беларускія прыхільнікі хакейнага клуба «Дынама» атрымалі падарунак. Каб падтрымаць заўзятараў самага знакамітага беларускага ХК афіцыйны партнёр клуба -бренд «Аліварыя» - адкрыла адмысловую зону адпачынку і забаў ў спартыўна-забаўляльным комплексе «Мінск-Арэна». Тут ёсць вялікія экраны для трансляцый, аднадумцы і піва - усё, што дапаможа аматарам каманды атрымліваць асалоду ад гульнi.

Прасторная зона плошчай амаль 100 квадратных метраў месціць 10 свабодна расстаўленых крэслаў-мяшкоў, два зручных канапы-грушы, некалькі шырокафарматных манітораў, 5 стылізаваных столікаў у выглядзе хакейнай шайбы, фотозону і атракцыёны: міні-хакей на невялікім імправізаваным катку і гульню "Патрап у Дзесятку ". Экраны, на якіх ідзе трансляцыя матчу, добра праглядаюцца з усіх пунктаў, а забава з клюшкамі і шайбамі дазваляе адчуваць непасрэднае дачыненне да таго, што адбываецца на вялікім катку.

- Мы бачым, што заўзятарам хакейнага клуба «Дынама-Мінск» патрэбна ўласная асобная фан-зона, -дае каментар намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і развіцці бізнэсу кампаніі «Аліварыя» Ганна Губкіна. - «Зубры» заўсёды ўпэўнена збіраюць публіку. Мы лічым, што новы сезонны рэкорд каманды - 105 балаў і пятае месца ў Канферэнцыі- абавязкова павялічаць папулярнасць клуба. Са свайго боку брэнд "Аліварыя" як партнёр каманды, прадстаўляе ўсе ўмовы, каб заўзятары мелі магчымасць глядзець матчы ў вялікай кампаніі за куфлем піва і адчувалі гонар за любімы клуб.

У стварэнні спецыяльных тэрыторый для спартыўных заўзятараў у «Аліварыі» ужо ёсць ўдалы вопыт. Мінулым летам брэнд стаў Афіцыйным Партнёрам ЕЎРА-2016 і арганізаваў фан-зону для футбольных заўзятараў. Там праходзілі і самі прагляды гульняў, і сустрэчы са спартовымі каментатарамі і футбалістамі, і нават моўныя курсы футбольнага беларускага. У выніку мінчукам і гасцям горада месца палюбілася: за месяц пляцоўку наведала больш за 10 000 чалавек. Спецыяльная тэрыторыя для знатакоў хакея, на думку арганізатараў, таксама апынецца папулярнай і запатрабаванай.

- Падтрымка заўзятараў падчас гульні для нас вельмі важная, - прызнаецца хакеіст клуба "Дынама-Мінск" Ян Шэлепнёў. - Калі гуляеш "дома", аўтаматычна адчуваеш больш адказнасці, бо за цябе прыйшло заўзець велізарная колькасць прыхільнікаў каманды і твае самыя блізкія, якія хвалююцца за вынік гульні больш за усіх. Вельмі выдатна, што цяпер яны могуць адпачыць перад гульнёй і атрымаць пазітыўны настрой разам з іншымі заўзятарамі нашай каманды на фан-зоне "Аліварыя".

Фан-зона «Аліварыя» у «Мінск-Арэне» адкрылася ўжо ў суботу, 25 лютага, хатнім матчам "зуброў" з яраслаўскім «Лакаматывам». У цэлым, пляцоўка будзе функцыянаваць на працягу ўсіх матчаў, якія правядзе «Дынама» ў рамках плэй-оф Кубка КХЛ.

Кантакты

Звяртайцеся

Менеджар па карпаратыўных камунікацыях

Вольга Каўрыгіна

Tel +375 29 500 49 54 Email kovrigina_ov@alivaria.by