Меню

Жарты пра Раналду на 75 дэцыбел, пра беларускую зборную на 80 — «Аліварыя» зладзіла першы футбольны стэндап ў Мінску

28 чэрвеня ў фан-бары ў парку Перамогі «Аліварыя» склала хіт-парад надзённых жартаў пра футбол. Шумамер, усталяваны на стэндап-вечарыне, паказаў, што больш за ўсё мінскіх заўзятараў рассмяшылі нядаўнія прыгоды немцаў у Расіі і беларуская прапіска Марадоны.

На вечарыне «Аліварыі» не было загадзя падрыхтаваных «спічаў» — комікі працавалі з жывымі эмоцыямі заўзятараў, якім, як аказалася, і самім ёсць што расказаць пра падзеі ў свеце футбола. За вечар прагучала каля 20 футбольных пытанняў — цікавых, нестандартных, а часам і нелагічных. Правільныя адказы з’яўляліся нячаста, а вось на смешныя заўзятары зусім не скупіліся. Ацаніць якасць гумару вырашылі не інтуітыўна, а ў колькасным выражэнні — па дэцыбелах шумавой рэакцыі на жарты. Максімальны вынік спыніўся на адзнацы 98, што можна параўнаць, напрыклад, з гучаннем аркестра. Да самых гучных стадыёнаў фан-бару, вядома, яшчэ далёка, але і такі вынік для 300 заўзятараў у адным месцы — вельмі нядрэнна.

Дырыжорамі вечарыны «Аліварыя» сталі сапраўдныя профі беларускага стэндапа, удзельнікі «Comedy Батлу» і «Адкрытага мікрафона» на ТНТ — Рома Сідорчык, Сяргей Гарох і Дзіма Нарышкін. Андрэй Бонд на правах вядучага фіксаваў вынікі і склаў топ-10 самых гучных жартаў вечара.

У фан-бары кожны дзень разгараецца сур’ёзны запал, заўзятары прыходзяць сюды, каб раздзяліць залатыя моманты футбольнага лета з парай сотняй аднадумцаў. Мы вырашылі ўзяць невялікі тайм-аўт, каб знізіць напружанне і проста пасмяяцца з таго, што так моцна захапляе нас ужо цэлы месяц. Бо нішто так не аб’ядноўвае людзей, як смех над аднымі і тымі ж жартамі, — распавядае мэнэджар па карпаратыўных камунікацыях піваварнай кампаніі «Аліварыя» Вольга Каўрыгіна.

Наперадзе яшчэ два тыдні футбольных вечарын ад «Аліварыі», дзе заўзятараў чакаюць штодня, без перапынкаў на святы і выходныя. У галоўным фан-бары, які знаходзіцца ў парку Перамогі, ёсць усё неабходнае для ідэальнага вечара сапраўднага фаната — вялікія экраны для прагляду залатых матчаў, 13 гатункаў піва «Аліварыя» і атмасфера вялікага футбольнага свята.

На гэтым і наступным тыдні футбол-паці пройдуць яшчэ ў трох беларускіх гарадах — Віцебску, Гомелі і Маладзечна. У мясцовых фан-барах «Аліварыя» абярэ самых заўзятых гледачоў футбола. Запоўніўшы да 3 чэрвеня анкету на сайце залатыямоманты.бел, кожны атрымае магчымасць выйграць для сябе і яшчэ пяцярых сваіх сяброў месцы ў Alivaria Fan Bus, які адвязе іх на футбол у Мінск.

Кантакты

Звяртайцеся

Вядучы спецыяліст па карпаратыўных камунікацыях

Наталля Радзівілка

Tel +375295001870 Email radivilko_na@alivaria.by