Меню

Супрацоўніцтва для мэты НУЛЬ вугляроднага следу

Стварэнне новых фарматаў упакоўкі разам з “Green Fibre Bottle”

Мы распрацоўваем новыя тыпы ўпакоўкі, каб знайсці лепшую і ў каротка- і доўгатэрміновай перспектыве больш экалагічна бяспечную альтэрнатыву. Праект «Green Fibre Bottle» займаецца распрацоўкай першай у свеце «папяровай» бутэлькі для піваварнай прадукцыі на 100%-й біялагічнай аснове і вырабленай з драўнянага валакна з экаўстойлівых крыніц. Праект, які мы запусцілі ў 2015 годзе сумесна з партнёрамі, зараз сфармаваўся ў паўнавартасныя партнёрскія адносіны з незалежнай кампаніяй «Paboco».

Супрацоўніцтва для мэты НУЛЬ страт вады

Памяншэнне страт вады на бровары “Frederica” ў два разы

На нашам бровары «Frederica» ў Даніі мы ўстанавілі самую новую сістэму паўторнага выкарыстання вады, якая дапаможа нам паменшыць колькасць тэхнічнай вады з 2,9 гл да 1,4 гл на 1 гл прадукцыі. Гэты амбіцыйны праект з'яўляецца вынікам дзяржаўна-прыватнага партнёрства «DRIP», дзе тэарэтыкі і практыкі тэхналогій водазабеспячэння адважыліся паспрабаваць і зрабіць немагчымае.

Супрацоўніцтва для мэты НУЛЬ безадказнага спажывання

Безалкагольнае піва на разліў

Спажыўцы ўсё часцей шукаюць якаснае і смачнае безалкагольнае піва. У 2019 годзе аб'ём безалкагольнай прадукцыі Carlsberg Group павялічыўся на 7%. Мы б не змаглі дасягнуць гэтых вынікаў без нашых партнёраў.

Супрацоўніцтва для мэты НУЛЬ няшчасных выпадкаў

Зрабіць бяспеку фундаментальнай каштоўнасцю для кожнага

Навучанне - ключавы элемент палітыкі НОЛЬ няшчасных выпадкаў і «рыштунак» нашых людзей высакакласнымі навыкамі працы без пагрозы для жыцця. Аб'ядноўваючы працу нашых кіраўнікоў і экспертаў па ахове працы, такіх як нашы партнёры «3М», мы ствараем асаблівыя праграмы навучання спецыяльна для нашай індустрыі.