Піваварная кампанія "Аліварыя" бярэ пачатак у 1864 годзе і з'яўляецца найстарэйшым дзеючым піваварным прадпрыемствам у Беларусі. Сёння "Аліварыя" – частка Carlsberg Group – трэцяй па велічыні піваварнай Групы ў свеце. Лідарства кампаніі на рынку забяспечваюць пастаянна высокая якасць прадукцыі, экспертыза супрацоўнікаў, шырокі партфель брэндаў. На прадпрыемстве працуе больш за 800 чалавек. Магутнасць вытворчай пляцоўкі складае 10 млн дэкалітраў піва ў год.
Сёння "Аліварыя" мае выключнае права прадстаўляць брэнды Carlsberg Group на тэрыторыі Беларусі.У партфелі кампаніі 12 брэндаў, сярод якіх «Аліварыя», «Балтика», «Zatecky Gus», «Tuborg», «Carlsberg», «Holsten» і іншыя.
"Аліварыя" – брэнд-лідар дзякуючы інавацыям і экспертызе півавараў, брэнд нацыянальнага гонару. На працягу трох гадоў гандлёвая марка "Аліварыя" становіцца «Брэндам года» Беларусі, а на працягу пяці гадоў атрымлівае статус «Выключны» на конкурсе Superior Taste Award у Бруселі. У скарбонцы брэнда больш за 50 нацыянальных і міжнародных узнагарод, у тым ліку, унікальны піўны«Оскар» – Crystal Taste Award, які піва «Аліварыя Залатое» атрымала ў 2015 годзе.