Меню

Кампанія «Аліварыя» запускае дабрачынную кампанію ў дапамогу жывёлам

«Аліварыя» запускае дабрачынную ініцыятыву «Дабро разам», накіраваную на падтрымку бяздомных жывёл у Беларусі.

У рамках дабрачыннай кампаніі брэнд «Аліварыя 0» выпусціць абмежаваную серыю безалкагольнага піва з выявамі коцікаў і сабачак на этыкетцы. 150 000 беларускіх рублёў, атрыманых ад продажу лімітаванай серыі, будуць накіраваны на дапамогу жывёлам.

Падчас кампаніі «Дабро разам» мы будзем расказваць пра дабрачынныя ініцыятывы з усёй краіны і пра тое, дзе і як можна прыняць удзел. Таксама запланаваны цікавыя і вартыя ўвагі актыўнасці.

Сачыце за абнаўленнямі па спасылцы і далучайцеся да нашай акцыі: https://alivaria0.by/