З першым напамінам аб надыходзячай зіме ў беларускіх крамах з’яўляецца «Аліварыя Калядны цуд». У гэтым сезоне легендарны гатунак набыў новы смак – чарніц і чабора. Акрамя таго ўжо другі год запар у абмежаванай зімовай серыі разам з півам выходзіць і квас.
Спецыяльнае цёмнае піва «Аліварыя Калядны цуд Чарніца-Чабор» і квас «Аліварскі Чарніца-Чабор» адрозніваюцца сваім незвычайным спалучэннем. Напоі маюць смак салодкіх лясных ягад, лёгкую травяную вастрыню з фінальнай прахалодай і пахам чабора.
– З надыходам халадоў шмат хто імкнецца знайсці напой з асаблівым смакам для ўтульных зімніх вечароў. І мы стварылі менавіта такія – наша новае піва «Калядны цуд» і квас з чарніцамі і чаборам. Як заўсёды – гэта лімітаваныя прадукты, якія, спадзяёмся, спадабаюцца ўсім, хто чакае святаў, – кажуць у кампаніі «Аліварскі».
Зімовыя навінкі ўжо можна знайсці ў крамах: піва – у жэсцянай ўпакоўцы (0,45 літра), квас – у ПЭТ-бутэльцы (1,5 літра). Таксама ў продажы – класічны гатунак піва «Аліварыя Калядны цуд».