Меню

“Аліварыя” – афіцыйны партнёр Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацый AD.NAK!

Кожны год Фестываль традыцыйна прапаноўвае новую ідэю і новую канцэпцыю, звяртаючы ўвагу грамадскасці і прафесійнай супольнасці на актуальныя пытанні ў сферы камунікацыі і рэкламы.

“Ідэя сёлетняга Cёмага AD.NAK! — “AD.NAK!— ген беларускага крэатыву”. Канцэпцыя Фестывалю гэтага года ў тым, што сапраўдныя шэдэўры можна ствараць толькі на грунце тысячагадовых каштоўнасцяў, якія ўжо закладзеныя ў нашых генах”, — тлумачыць каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!”, ініцыятара aDNaK!, Ніна Шыдлоўская.

 “Аліварыя” як самы беларускі брэнд ужо трэці год запар падтрымлівае фестываль AD.NAK! Наша кампанія займае актыўную пазіцыю па падтрымцы ініцыятыў, накіраваных на развіцце нацыянальнай культуры. Нягледзячы на тое, што лагатып “Аліварыі” заўседы быў беларускім з моманту яго стварэння ў 1994 годзе, камунікацыю са спажыўцамі мы перавялі на беларускую мову ў ліпені 2014-га. Вынікі двух гадоў паказваюць, што гэта быў эфектыўны крок. Рэкламныя ролікі “Аліварыі” на беларускай мове з’яўляюцца самымі адметнымі, простымі для разумення і эмацыйна прывабнымі (паводле звестак міжнароднага даследчага агенства Millward Brown за 2015 год). Акрамя таго, мы адзначаем інтарэс да беларускай мовы сярод спажыўцоў, аб чым сведчаць іх водгукі ў сацыяльных сетках і лісты на прадпрыемства”, — адзначае Людміла Стручэўская, кіраўнік групы па кіраванні партфелем лакальных брэндаў кампаніі “Аліварыя”

Як кампанія з больш чым 150-гадовай гісторыяй “Аліварыя” бачыць сваю місію ў захаванні і адраджэнні нацыянальнай спадчыны. У скарбонцы кампаніі шмат беларускамоўных і беларускаарыентаваных праектаў, cярод якіх, напрыклад, аднаўленне духоўнай і матэрыяльный спадчыны Караля Яна Чапскага (адраджэнне стыпендыі Чапскага, рэканструкцыя гістарычнага комплекса “Востраў радасці” ў Станькава – фамільнай сядзібе Чапскіх).

Кантакты

Звяртайцеся

Менеджар па карпаратыўных камунікацыях

Вольга Каўрыгіна

Tel +375 29 500 49 54 Email kovrigina_ov@alivaria.by