Меню

«Аліварыя» – піўны брэнд №1 у Беларусі

Гандлёвая марка «Аліварыя» стала піўным брэндам №1 у Беларусі ў 2015 годзе, абышоўшы ўсіх асноўных канкурэнтаў. Пра гэта сведчаць дадзеныя Шостага рэйтынгу нацыянальных брэндаў Беларусі «BelBrand 2015 – ТОП 100 беларускіх брэндаў», падрыхтаванага ўкраінскім агенцтвам MPP Consulting.

Гэты штогадовы рэйтынг праводзіцца ў рамках праекта TOP National Brands, які на сёння ахоплівае 17 краін свету. У рэйтынг «BelBrand 2015» уключаны толькі тыя гандлёвыя маркі, якія першапачаткова былі створаны ў Беларусі або для беларускіх тавараў і паслуг.

    Брэнд «Аліварыя» быў ацэнены экспертамі найбольш высока сярод усіх беларускіх піўных гандлёвых марак. Паводле іх ацэнак, за 2014 год патэнцыйны рынкавы кошт брэнда павялічыўся з $51 млн да $53,8 млн. 

    «Гандлёвая марка «Аліварыя» пацвярджае пазіцыі брэнда-лідара на тэрыторыі Беларусі. Перадусім, гэта абумоўлена тымі традыцыямі піваварэння, якія наша кампанія падтрымлівае на працягу вось ужо больш чым 150 гадоў. Мы без сціпласці можам казаць, што піва «Аліварыя» – гэта нацыянальны здабытак, гонар не толькі нашага завода, але і ўсёй Беларусі. Сёлета піўзавод працягвае развіваць асноўны брэнд і ў красавіку выпусціў Сусветную калекцыю, што стартавала з Praha Pilsner і The Taste of Manchester», – адзначыла менеджар групы па кіраванні брэндамі ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group Людміла Стручэўская.

    У агульным рэйтынгу «BelBrand 2015» гандлёвая марка «Аліварыя» ўзнялася на адзін радок у параўнанні з вынікам 2014 года і заняла 4 пазіцыю сярод 100 беларускіх брэндаў. Па выніках ацэнкі экспертаў MPP Consulting, «Аліварыя» абышла брэнды буйнога тэлекома, банкаўскай сферы, рытэйла, аўтамабілебудавання, харчавання   і інш.
    
     ***
    Паводле дадзеных рэспубліканскага апытання насельніцтва падчас конкурсу «Брэнд года-2014», піва «Аліварыя» – выбар №1 для беларусаў. Доля рынку брэнда «Аліварыя» ў 2014 годзе склала 17,2%, павялічыўшыся ў параўнанні з 2013 годам на 1,3 адсоткавых пункта. Кожную секунду ў Беларусі купляюць 5 бутэлек піва «Аліварыя».